Конкурс крыштальнае зубраня


Намінацыя: «Актыўныя метады і тэхналогіі развіцця дзяцей крыштальнае дашкольнага ўзросту»

Тэма: “Спадчына маёй краіны”
Мэта: Пазнаёміць дзяцей з малымі формамі беларускага фальклору.
Задачы: Вучыць праз казкі, загадкі, песні бачыць прыгажосць роднай мовы, знаёміць дзяцей з вырабамі беларускіх майстроў, вучыць самастойна распісваць падрыхтаваныя вырабы з гліны матывамі беларускага расліннага арнаменту. Вучыць рабіць лялькі з нітак, пашыраць уяўленне дзяцей аб тэатральным мастацтве. Пазнаёміць з тэатрам “Батлейка”.
    Развіваць уменне весці дыялог, імкненне гаварыць па-беларуску, узбагаціць слоўнікавы запас.
   Выхоўваць у дзяцей нацыянальнае самапазнанне, пачуццё патрыятызму, гонар за свой народ, любоў да роднага краю, цікавасць да традыцый беларускай нацыянальнай культуры.
Актуальность: Адраджэнне Рэспублікі Беларусь як суверэннай дэмакратычнай дзяржавы, станаўленне новага грамадства патрабуюць новых падыходаў да выхавання падрастаючага пакалення, фарміравання яго патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Веды, якія атрымліваюць выхавальнікі у дашкольнай установе уплываюць на працэсы станаўлення духоўнага свету дзіцяці, фарміравання яго каштоўнасных арыентацый. Таму для кароткага ўдасканалення маральнага выхавання дашкольнікаў, забеспячэння неабходных умоў для развіцця іх прыродных задаткаў сацыяльнай і культурнай самарэалізацыі, фарміравання сістэмы паважлівых адносін да сябе, Радзімы, прыроды, мастацва, я выкарыстоўваю заняткі, якія дазваляюць паглыбіць веды дашкольнікаў пра гістарычнае мінулае беларускага народа, яго мінулую спадчыну, засвоіць існуючую рэальнасць, і пазнаць самаго сябе.
   Вось таму, у сваёй працы з выхаванцамі, я прытрымліваюся прынцыпу - праз малое да вялікага. Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх - значная частка маёй працы з дзецьмі. Адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы, культуры не павінна стаяць у баку, а патрабуе актыўна ўключацца ва ўкараненне фальклорных форм. Сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотай да роднага слова я імкнуся зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Каб развіць індывідуальныя творчыя здольнасці дзяцей, узбагачаць іх уяўленні аб роднай беларусі я наладжваю работу фальклорных, танцавальных, тэатральных відаў дзейнасці, далучаю іх да разумення прыгожага, развіваю іх эстэтычныя здольнасці і густ. Перада мной стаіць складаная задача: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыю, дапамагчы ўсвядоміць асноўныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, адчуць сябе неад`емнай часткай гэтай прыгожай зямлі, цудоўнага народа і на ўвесь свет з гонарам сказаць: “Я – беларус!”
  Радзіма, як найвышэйшая духоўная каштоўнасць нацыянальнай самасвядомасці, як прастора духоўнай культуры знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, дойлідстве, быце, у абрадах. Яна фарміруе нацыянальна-культурнае аблічча кожнай асобы, надзяляе яе існаванне цэласнасцю і сэнсам, садзейнічае самавызначэнню і праяўленню яе здольнасцяў і магчымасцяў. Без Радзімы як грунтоўнай духоўнай каштоўнасці ўнутраны свет асобы ператварыўся б у мазаічную стракатую карціну разрозненых каштоўнасцей.
  Развіццё тэатральнай дзейнасці на Беларусі адрозніваецца сваёй непаўторнасцю. Асаблівае значэнне я надаю тэатру “Батлейка”. Гэты беларускі народны тэатр з’яўляецца адным з самых старажытных тэатраў. Знаёмства з лялечнымі персанажамі развівае мысленне і ўяўленне, актывізуе дзяцей к пошуку і перадачы сцэнічнага вобраза з дапамогай разнастайных выразных сродкаў. Праз тэатр “Батлейка” дзеці вучацца весці дыялог, інтанацыйна перадаваць тэкст, карыстаючыся пры гэтым інтанацыямі і захоўваючы лагічныя паузы, націскі, развіваць здольнасці свядомага кіравання дзеяннямі, уласнымі рухамі лялечных персанажаў, што вельмі не проста. Пры пастаноўцы спектакля можна выкарыстоўваць маналагічнае і дыялагічнае размеркаванне роляў, музыку. Апісанне лялек-персанажаў патрабуе актыўнага слоўнікавага запасу. Вельмі важна навучыць дзяцей “вадзіць лялькі”, таму што гэты не проста лялькі, а лялькі на цвёрдым стрыжні. Правядзенне практычных заняткаў патрабуе шмат ведаў і уменняў.
   Аднак простай размовы, тэатра, бясед з дзецьмі на роднай мове недастаткова, узнікае неабходнасць пашыраць віды дзейнасці з дзецьмі, пошук новых форм, таму я выкарыстоўваю блокі дьенеша.
    Блокі дьенеша развіваюць ў дашкольнікаў прасторавыя ўяўленні, лагічнае мысленне, дапамагаюць выявіць свойствы прадметаў, растлумачыць сходствы і адрозненні аб’ектаў, выхоўваюць у дзяцей самастойнасць, упартасць у дасягненні пастаўленай мэты. Блокі дьенеша развіваюць творчыя здольнасці, уяўленні, фантазію, здольнасці да мадэліравання і канструявання, дапамаюць авалодаць асновамі матэматыкі і інфарматыкі. На дадзеным занятку дзеці з задавальненнем выкладвалі галоўных герояў беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”. Пасля паказу казак мы прадаўжаем знаёмства дзяцей з гэтымі персанажамі праз геаметрычныя формы, што дазваляе пашырыць кругазор дзяцей, папоўняць слоўнікавы запас у новым напрамку.
   Матывы гульнявой дзейнасці заключаюцца ў гульнях, якія выкарыстоўваюцца з мэтай развіцця беларускага маўлення.
  Пошук новага ў звычайным стымулюе пазнавальную актыўнасць маўленчай дзейнасці выхаванцаў, фарміруе беражлівыя адносіны да духоўнай спадчыны беларускага народа, выхоўвае любоў да роднай мовы.

Литература:
1. Лелявина Н.О., Финкельштейн Б.Б. Давайте вместе поиграем (набор игр с блоками Дьенеша). Учебное пособие к логическим блокам Дьенеша, для детей от 2 до 7 лет.. — Санкт-Петербург, 1993. — 46 с.

2. А. І. Красіла., Мой край завецца Беларуссю. Дапаможнік для педагогаў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі. ТААВД “Белы вецер” 2004

3. Д.М. Дубініна, А.А.Страха, Д.У.Дубінін., Родная прырода ў вуснай народнай творчасці. Дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі. Мінск.Нацыянальны інстытут адукацыі. 2012

4. І.К. Грышкевіч., Спадчына маёй краіны. Матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі.Ч.1,Ч.2


Источник: http://ddu244.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=3061


Поделись с друзьями



Рекомендуем посмотреть ещё:


Закрыть ... [X]

My CMS конкурс педагагiчнага майстэрства Сценарий выпускного капустника


Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня Конкурс крыштальнае зубраня


ШОКИРУЮЩИЕ НОВОСТИ